Сёння свой Дзень народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» сустракае свята ў калоніі, дзе адбывае дзесяцігадовы тэрмін. Лукашысты абвінавацілі Бяляцкага ў кантрабандзе і фінансаванні парушэння грамадскага парадку — праваабаронца не прызнаў віну ні па адным з артыкулаў. 14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі быў затрыманы.
За гады сваёй дзейнасці праваабаронца адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў 2022 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта пяты, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо восьмы, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл